Інфармаванне аб дакументах замежнай дзяржавы
11 ліпеня 2023 г. уступілі ў сілу змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія ўстанаўліваюць, што:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія на дзень уступлення ў сілу закона маюць замежны дакумент – грамадзянства або пасведчанне на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны праінфармаваць аб гэтым органы унутраных спраў ці органы дыпламатычнай службы цягам трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу закона;
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія набылі / атрымалі замежны дакумент – грамадзянства або пасведчанне на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны праінфармаваць аб гэтым органы унутраных спраў ці органы дыпламатычнай службы цягам трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў.
ВАЖНА.
Інфармаванне наконт:
- набыцця замежнага грамадзянства – гэта прадастаўленне дакумента аб даце і (або) падставах набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы;
- атрымання пасведчання на жыхарства – гэта прадастаўленне пасведчання на жыхарства або іншага дакумента, што прыраўноўваецца да яго, г. зн. дакумента, які прадастаўляе грамадзянам права на пражыванне ў замежнай краіне звыш за 90 дзён у год (у паўгоддзе) і не з’яўляецца візай;
- атрымання іншага дакумента, які прадастаўляе права на ільготы і іншыя перавагі, – гэта прадастаўленне дакумента, які пацвярджае этнічную прыналежнасць грамадзяніна ці яго этнічную самаідэнтыфікацыю, а таксама прадастаўляе ў замежнай краіне права на ільготы і перавагі ў палітычнай, рэлігійнай ці іншых сферах, звязаных з нацыянальнай прыналежнасцю (напрыклад, карта паляка).
Грамадзянін можа праінфармаваць:
- размясціўшы звесткі ў асабістым кабінеце адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы;
- праз дзяржаўную адзіную (інтэрграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – https://обращения.бел (карыстацца сэрвісам можна пасля рэгістрацыі).
Прадастаўленне інфармацыі ў пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі (не ў Міністэрства замежных спраў!) магчыма праз:
- непасрэдны зварот самога грамадзяніна або яго прадстаўніка (у адносінах да непаўналетніх інфармацыю прадастаўляюць законныя прадстаўнікі);
- накіраванне пісьмовага зварота поштай;
- накіраванне інфармацыі на электронную скрыню ў дамене @mfa.gov.by (толькі калі сайт https://обращения.бел ў вашым рэгіёне не працуе!).
Заяўнік прадастаўляе:
- паведамленне
- копію замежнага дакумента (старонкі, што змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) грамадзяніна, назву, серыю (пры наяўнасці), нумар, дату выдачы, тэрмін дзеяння, у тым ліку пра дату ці (альбо) падставы набыцця грамадзянства замежнай краіны);
- дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка: пашпарт або ідэнтыфікацыйная картка (пры асабістым звароце).
Пры асабістай падачы апавяшчэння прадстаўніком (законным прадстаўніком) грамадзяніна таксама прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (даверанасць, пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга або іншы дакумент).
ВАЖНА.
У выпадку атрымання грамадзянінам новага замежнага дакумента або падаўжэння тэрміну яго дзеяння інфармаванне ажыццяўляецца ў тым жа парадку і ў той жа тэрмін.
Інфармацыя аб замежным дакуменце лічыцца прынятай:
- з моманту яе размяшчэння ў асабістым кабінеце адзінага парталу электронных паслуг ААІС;
- з даты звароту ў орган дыпламатычнай службы і прадастаўлення ўсіх прадугледжаных дакументаў.
Парадак прадастаўлення інфармацыі аб замежным дакуменце праз органы ўнутраных спраў варта ўдакладняць у падраздзяленні па месцы звароту.
У выпадку неадпаведнасці патрабаванням да інфармацыі аб замежным дакуменце яна лічыцца непрынятай. У выпадку адпаведнасці выдаецца / дасылаецца апавяшчэнне з пячаткаю замежустановы і подпісам консульскай службовай асобы.
________________________________________________________________________________________
Заканадаўства наконт інфармавання аб дакументах замежнай дзяржавы:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. № 136-З «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»;
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2023 г. № 242-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»;
- пастанова Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2023 № 140/10 «Аб прадастаўленні інфармацыі наконт дакументаў замежнай дзяржавы».
З 1 студзеня 2025 года ўступілі ў сілу змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і (далей – Кодэкс), якія датычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Артыкул 2381 Кодэкса прадугледжвае абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспублікі Беларусь, на працягу шасці месяцаў з моманту рэгістрацыі акта грамадзянскага стану кампетэнтным органам замежнай дзяржавы прадстаўляць у органы загса дадзеныя звесткі.
Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх уліку і апрацоўкі ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2024 г. № 944.
Згодна з пастановай звесткі аб актах грамадзянскага стану, учыненых за мяжой, накіроўваюцца:
• грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліке Беларусь, – у аддзел загса па месцы іх жыхарства;
• грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку ў загранустанове, – у загранустанову па месцы пастаноўкі на консульскі ўлік.
Прадстаўленне інфармацыі ў пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі магчыма праз:
• непасрэдны зварот самога грамадзяніна або яго прадстаўніка (у адносінах да непаўналетніх інфармацыю прадастаўляюць законныя прадстаўнікі);
• накіраванне пісьмовага зварота поштай.
Дакументы, выдадзеныя ў замежных дзяржавах у пасведчанне актаў грамадзянскага стану, павінны прадстаўляцца ў органы загса пры наяўнасці іх легалізацыі (прастаўлення апастыля), суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, пры гэтым вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыяльна. Пры прадстаўленні грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану з дапамогай паштовага адпраўлення, да заявы прыкладаюцца натарыяльна засведчаныя копіі дакументаў.
Формы заяў аб прадстаўленні звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2007 г. № 42 «Аб устанаўленні форм заяў і часопісаў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану».
Спампаваць форму для запаўнення можна тут.
Заканадаўства наконт інфармавання аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь:
• Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 г. № 278-3;
• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2024 г. № 944 «Аб парадку прадстаўлення грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх уліку і апрацоўкі»;
• Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
ад 29 чэрвеня 2007 г. № 42 «Аб устанаўленні форм заяў і часопісаў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану».